Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясковая крама, адбываецца разруб, на які зьяжджаецца шмат народу. Ня дзіва, мяса тут нашмат таньнейшае, чым у горадзе. Аднойчы апынуўся тут і я.

...Праз усю залю цягнулася даўжэзная чарга. На прылавак плюхаліся кавалкі сьвініны зь яшчэ цёплым подыхам скончанага жыцьця. Але чарга ледзь скраналася. Асабліва нэрваваўся здаровы мужык:

— У рэйс сьпяшаюся... Дальнабойшчык я... Усю Расію праехаў, аж да Сібіры...

— Ня страшна?

Дальнабойшчык пачухаў патыліцу, палез у кішэню.

— Вось... — працягнуў зашмальцаваную візытоўку.

Ня хопіць месца для пераліку паслуг, якія прапануе чэлябінскі «БРАТИШКА», абяцаючы «РЕШЕНИЕ ЛЮБЫХ ПРОБЛЕМ НА ТРАССАХ». Якіх? «Сопровождение»... «Бандиты»... «Соляра»... «Менты»... «Разборка»...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG