Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі маштабныя акцыі пратэсту скончыліся жорсткімі сутыкненьнямі з паліцыяй


У Францыі тысячы людзей выйшлі на акцыі пратэсту супраць працоўнай рэформы. Падобных маштабных акцыяў не было амаль год. Пра гэта паведамляе «Эўрапейская праўда».

Мітынгі і дэманстрацыі прайшлі ў чацьвер больш чым у 110 францускіх гарадах, 62 чалавекі былі затрыманыя падчас акцыяў пратэсту. Міністар унутраных спраў Бэрнар Казнэў заявіў, што 32 чалавекі былі зьмешчаныя пад варту.

«З пачатку пратэстаў вакол закона аб працы 620 паліцэйскіх і жандараў атрымалі раненьні. Гвалт зьяўляецца непрымальным. Агулам 15 паліцэйскіх і жандараў учора атрымалі раненьні ў Парыжы і ў правінцыі, два зь якіх — сярэдняй цяжкасьці, яны былі шпіталізаваныя», — сказаў Казнэў.

У Парыжы 1200 паліцыянтаў і жандараў былі мабілізаваныя, і ў выніку дэманстрацыя была разагнаная пасьля жорсткіх сутыкненьняў паміж сіламі правапарадку і пратэстоўцамі.

Француская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і сьветлашумавыя гранаты. Прынамсі чатыры дэманстранты і восем паліцыянтаў і жандараў атрымалі раненьні, у тым ліку двое шпіталізаваныя з апёкамі ад «кактэйлю Молатава».

Гэта ўжо 14-я акцыя пратэсту супраць працоўнай рэформы за апошнія шэсьць месяцаў. Амаль усе папярэднія дэманстрацыі таксама заканчваліся гвалтам і беспарадкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG