Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17 гадоў таму былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі


Акцыя салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі Віктарам Ганчаром і Анатолем Красоўскім
Акцыя салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі Віктарам Ганчаром і Анатолем Красоўскім

Сямнаццаць гадоў таму ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Увечары 16 верасьні 1999 году Ганчар і яго сябар Красоўскі прыехалі ў лазьню, разьмешчаную ў Менску па вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму.

Крымінальную справу па факце зьнікненьня Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Менску. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказаньняў сьведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі.

Прадстаўнікі апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная грамадзкасьць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў беларускай дзяржавы.

За чатыры месяцы да зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, 7 траўня 1999 году, у Менску пры нявысьветленых абставінах зьнік яшчэ адзін апазыцыйны палітык, былы міністар унутраных спраў Беларусі Юры Захаранка.

На думку прадстаўнікоў апазыцыі і праваабаронцаў, рэальнае расьсьледаваньне гэтых гучных зьнікненьняў можа аднавіцца толькі ў выпадку зьмены існай улады, піша БелаПАН. http://belapan.by/archive/2016/09/16/865370/

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG