Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два магілёўскія экс-кандыдаты ў дэпутаты просяць пералічыць галасы выбаршчыкаў


У Магілёве кандыдаты ў дэпутаты на мінулых парлямэнцкіх выбарах Генадзь Лосікаў і Мікалай Залозны зьвярнуліся ў Магілёўскі абласны выбаркам з просьбай аб пералічэньні галасоў па Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе № 86.

14 верасня Лосікаў і Залозны прыйшлі ў акруговую камісію з просьбай даць ім магчымасьць азнаёміцца з пратаколамі ўсіх 32 участковых камісій 86-й акругі, дзе яны балятаваліся. Просьба была абумоўленая тым, што экс-кандыдаты палічылі малаверагоднай колькасьць галасоў, пададзеных за іх. Яна значна меншая, чым у тых кандыдатаў, якія вялі, як лічаць Лосікаў і Залозны, пасіўную агітацыйную кампанію. На іх думку, верагодна, здарылася тэхнічная памылка пры падліку галасоў.

«Адразу адзначым, што мы не прэтэндуем на перамогу ў акрузе № 86, але для нас, як і для вас, важна, каб кожны голас выбаршчыка быў залічаны менавіта таму кандыдату, за якога ён галасаваў!» — гаворыцца ў заяве, накіраванай у выбаркам 14 верасьня.

Экс-кандыдаты таксама сьцьвярджаюць, што назіральнікі на ўчастках ня мелі рэальнай магчымасьці бачыць зьмест бюлетэняў і кантраляваць правільнасьць разьмеркаваньня галасоў выбаршчыкаў канкрэтна па кандыдатах. Пра гэта, на думку экс-кандыдатаў, сьведчаць фота- і відэаматэрыялы.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG