Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатка на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Гілары Клінтан аднавіла ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, пасьля вымушанай паўзы праз пнэўманію. У чацьвер яна зьявіцца на перадвыбарчай сустрэчы ў Паўночнай Караліне, пасьля чаго ў яе заплянаваны выступ у Вашынгтоне.

Раней у чацьвер лекар Клінтан паведаміў, што яна праходзіць курс лячэньня антыбіётыкамі і ідзе на папраўку. Апанэнт Клінтан, кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп, выказаў сумневы ў яе здольнасьці ўдзельнічаць у мітынгах. Лекар Трампа ў чацьвер заявіў, што кандыдат ад рэспубліканцаў знаходзіцца «ў цудоўнай форме».

На мінулым тыдні падчас цырымоніі памяці ахвяраў тэрактаў 11 верасьня 2001 году Клінтан страціла прытомнасьць. Лекары дыягнаставалі ў яе запаленьне лёгкіх. Клінтан адмяніла мерапрыемствы, заплянаваныя на гэтым тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG