Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія. 25 гадоў пасьля распаду імпэрыі


Героі фільма «Пасьля імпэрыі» — акцёры, рэжысёры, мастакі, музыканты — родныя і блізкія балерыны Макі Махарадзэ.

«Пасьля імпэрыі»- дакумэнтальная навэла пра Грузію — краіну, якая пасьля распаду СССР прайграла дзьве вайны, прыняла больш за 200 тысяч перасяленцаў з Абхазіі і Паўднёвай Асэціі, пазбавіўшыся амаль чвэрці сваёй тэрыторыі.

Героі фільма — акцёры, рэжысёры, мастакі, музыканты — родныя і блізкія балерыны Макі Махарадзэ. Сустрэчы зь імі адбыліся ў Тбілісі напярэдадні і ў Дзень незалежнасьці Грузіі, калі ў сталіцы рэспублікі праходзілі народныя гуляньні, а навабранцы на плошчы Свабоды прымалі ваенную прысягу і кляліся на вернасьць сваёй Радзіме.

Мака Махарадзэ — вядомая балерына. Сям’я Макі знакамітая на ўсю Грузію. Яе родны брат Цемур Чхэідзэ ставіць спэктаклі ў Тбілісі, у мінулым ён узначальваў у Пецярбургу Вялікі драматычны тэатр імя Таўстаногава. Дачка Макі Нато Мурванідзэ — папулярная ў Грузіі акторка тэатра і кіно. Бацька Нато Тэймураз Мурванідзэ — сцэнограф, у савецкія часы ён працаваў галоўным мастаком Тэатра імя Кірава ў Ленінградзе (цяпер Марыінскага тэатра). Кожны з чальцоў гэтай вялікай творчай сям’і па-свойму ацэньвае мінулае і сучаснасьць сваёй краіны, якая імкнецца ў Эўропу і нічога добрага не чакае ад Масквы.

XS
SM
MD
LG