Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нароўлі невядомыя на «Мэрсэдэсе» пераехалі нагу фрылансэру


Гомельскі журналіст-фрылансэр Аляксей Атрошчанка

Гомельскі журналіст-фрылансэр Аляксей Атрошчанка

У райцэнтры Нароўля Гомельскай вобласьці за журналістамі-фрылансэрамі Кастусём Жукоўскім і Аляксеем Атрошчанкам сачылі невядомыя на чорным «Мэрсэдэсе» № 10-48 АА-3.

«Гэта адбылося пасьля таго, як мы сталі апытваць мінакоў наконт наяўнасьці працы і заробкаў у мястэчку і заглянулі ў цэнтар занятасьці насельніцтва. Куды б мы ні ехалі на аўтамашыне, за намі неадступна імчаў «Мэрсэдэс», — сказаў службе маніторынгу ГА «БАЖ» Кастусь Жукоўскі.

На аўтастаянцы насупраць міліцыі Аляксей Атрошчанка пайшоў высьветліць — можа, цікаўныя хочуць нешта пракамэнтаваць на відэакамэру. Аднак «Мэрсэдэс», за стырном якога была маладжавая жанчына, нечакана сарваўся зь месца.

«Я падыходзіў сьпераду, кіроўца не магла мяне ня бачыць. Машына наехала мне на нагу, ды так, што я наваліўся на капот. Добра, што я быў у пантофлях, а кола наскочыла толькі на пальцы. Іначай не пазьбег бы сурʼёзных пераломаў», — кажа Аляксей.

З нагоды інцыдэнту фрылансэры зьвярнуліся ў міліцыю. Як сьцьвярджаюць журналісты, жанчына за рулём «Мэрсэдэса» вельмі падобная да першай намесьніцы старшыні Нараўлянскага райвыканкаму Натальлі Коваль, якая адказвае за ідэалягічную працу, адукацыю, культуру, ахову здароўя і сацыяльную абарону насельніцтва.

XS
SM
MD
LG