Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык ААН: «Канапацкая стала ахвярай цынічнай гульні»


Міклаш Харасьці
Міклаш Харасьці

Спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці лічыць, што, нягледзячы на допуск апазыцыйнай кандыдаткі ў Палату прадстаўнікоў, сёлетнія парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адрозьніваліся нічым істотным ад усіх папярэдніх.

У прэс-рэлізе, апублікаваным 15 верасьня, Міклаш Харасьці адзначыў сярод іншага:

«Я высока ацэньваю адсутнасьць гвалту да гэтага часу, і крыху пашыраныя магчымасьці кандыдатаў праводзіць выбарчыя сустрэчы. Я таксама вітаю выбары аднаго прадстаўніка апазыцыйнай партыі і аднаго незалежнага культурнага дзеяча, пасьля двух дзесяцігодзьдзяў поўнай адсутнасьці якой-небудзь апазыцыі ў парлямэнце.

Тым ня менш, правы грамадзянаў на свабодныя і сумленныя выбары па-ранейшаму жорстка парушаліся ў цісках закаранелага рэпрэсіўнага заканадаўства і рэпрэсіўных установаў, гэтак жа, як і ў папярэдніх парлямэнцкіх ці прэзыдэнцкіх выбарах. (...)

Нават выбары кандыдата ад апазыцыі выявілі цалкам кіраваны характар выбарчага працэсу.

Вітаны ўваход у парлямэнт кандыдаткі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганны Канапацкай зрабіў яе адначасова ахвярай цынічнай гульні, зьвязанай з паразай найбольш прыкметнага апазыцыйнага палітыка краіны, Тацяны Караткевіч з руху „Гавары праўду“. (...)

„Перамога“ Канапацкай прыйшла у той момант, калі, паводле меркаваньняў зьнешняй палітыкі, некаторыя саступкі выбарнікам сталі непазьбежнымі. Манэўр паслужыў таму, каб паказаць, што сыстэма дзяржаўнага вызначэньня выбарчых вынікаў не зьмянілася, нягледзячы на саступку для кандыдата ад апазыцыі. Гэты крок таксама быў накіраваны на тое, каб пасеяць разлад паміж апазыцыйнымі партыямі.

Шкада, што Беларусь не зрабіла рэальных зьменаў, каб гарантаваць роўны доступ да СМІ, яўку, якую можна праверыць, сумленны падлік галасоў і плюралістычны парлямэнт. Гэтыя зьмены былі рэкамэндаваныя на працягу многіх гадоў АБСЭ і маімі ўласнымі дакладамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG