Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

PornHub прапанаваў «Роскомнадзору» прэміяльны доступ за разблякаваньне


Адзін з найбуйнейшых порнасайтаў сьвету PornHub прапанаваў «Роскомнадзору» прэміяльную падпіску, калі ведамства скасуе блякаваньне парталу ў Расеі.​

«На жаль, мы не на рынку і дэмаграфія ня ёсьць таварам», — адказала ведамства порнасайту.

13 верасьня сайты PornHub і яго даччыны сайт YouPorn былі заблякаваныя рашэньнямі судоў Варонескай вобласьці і Ўладзівастоку. Іх працу прызналі парушэньнем закону аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў.

У верасьні 2015 году Фэдэральная служба нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый («Роскомнадзор») унесла ў рэестар забароненых 11 порнасайтаў, у тым ліку расейскамоўную вэрсію PornHub.

У Беларусі PornHub і YouPorn не заблякаваныя.

PornHub вылучаецца сярод іншых порнарэсурсаў адкрытымі публікацыямі ўласнай статыстыкі праглядаў і тыпаў відэа ды яе аналізам, правядзеньнем дабрачынных акцыяў (у падтрымку барацьбы з ракам малочнай залозы, высадкі дрэваў), спробамі спансараваць спартовыя каманды, а таксама спробамі разьмясьціць легальную вулічную рэкляму ў ЗША.

XS
SM
MD
LG