Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пятніцу — разьвітаньне з Хадыкам у Дэнвэры і паніхіда ў Менску


Юры Хадыка
Юры Хадыка

Разьвітаньне зь Юрыем Віктаравічам Хадыкам адбудзецца ў ЗША ў пятніцу, 16 верасьня, у 15:00.

Разьвітаньне з памерлым і царкоўнае адпяваньне паводле ўніяцкага абраду адбудзецца ў Дэнвэры (штат Каларада) па адрасе: 1338 S Jayson Street, Denver, CO 80223.

Паніхіда па Юрыю Хадыку 16 верасьня пройдзе і ў Менску. У пятніцу, 16 верасьня 2016 году, а 19-й гадзіне ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру Праведнага Язэпа ў Менску (вуліца Арджанікідзэ, дом 6; мэтро «Аўтазаводзкая») будзе адслужаная літургія з паніхідай за супакой душы спачылага Юрыя Хадыкі.

Юры Хадыка памёр 11 верасьня 2016 года ў Дэнвэры (ЗША). Юры Хадыка — адзін зь лідэраў БНФ, доктар фізыка-матэматычных навук (1976), прафэсар (1976), дасьледчык гісторыі беларускага мастацтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG