Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасадар ЗША пакуль ня вернецца ў Беларусь — Дзярждэп


Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр на брыфінгу 14 верасьня заявіў, што хоць ЗША і пашырылі ўзаемадзеяньне зь Беларусьсю па цэлым шэрагу пытаньняў, але вяртаньне ў Менск амбасадара «пакуль не стаіць у парадку дня», перадае БелаПАН.

У 2008 годзе паводле «рэкамэндацыі» беларускіх уладаў пасьля ўвядзеньня супраць іх амэрыканскіх санкцыяў Менск пакінулі тры дзясяткі супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады, у тым ліку амбасадарка Карэн Ст’юарт. З таго часу амбасада ў Менску працуе без амбасадара і ў скарочаным штаце.

Падчас парлямэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка заявіў карэспандэнту Свабоды, што амбасадар ЗША «абавязкова будзе», бо пра гэта «ў прынцыпе дамовіліся». Пра час, калі вернецца амбасадар, ён раіў спытаць у амэрыканскага боку.

Пра выбары і санкцыі

Паводле словаў Тонэра, ЗША працягвае ацэньваць сытуацыю ў Беларусі дзень за днём. Парлямэнцкія выбары, кажа ён, можна разглядаць як выкананьне некаторых абяцаньняў, але Злучаныя Штаты чакаюць большага.

Раней Дзярждэпартамэнт ЗША вітаў «мірны характар» беларускіх выбараў, але заклікаў рэфармаваць Выбарчы кодэкс. Адзначаліся непразрысты падлік галасоў; неплюралістычны склад выбарчых камісіяў; наяўнасьць мэдыйнага асяродзьдзя, якое не дазваляе выбарнікам рабіць інфармаваны выбар; а таксама адсутнасьць рэформаў абмежавальнага беларускага выбарчага заканадаўства.

Калі Беларусь зробіць дзеяньні, што супярэчаць ейным міжнародным абавязальніцтвам, кажа Тонэр, ЗША «праявяць гнуткасьць» у пытаньні пашырэньня санкцыяў ці скасаваньня палёгкаў па іх.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG