Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея дамовіліся працягнуць прерамір’е ў Сырыі


Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры дамовіліся аб працягу перамір’я ў Сырыі яшчэ на 48 гадзін — з мэтай аблегчыць гуманітарны крызіс у краіне.

Нягледзячы на паведамленьні пра асобныя сутыкненьні, рэжым спыненьня агню ў цэлым выконваецца, узровень гвалту істотна зьнізіўся, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнер. Паводле расейскага зьнешнепалітычнага ведамства, у тэлефоннай размове з Кэры Лаўроў падкрэсьліў неабходнасьць аддзяліць сілы сырыйскай памяркоўнай апазыцыі, якой дапамагаюць ЗША, ад атрадаў ісламістаў з групоўкі «Джабат ан-Нусра».

У сераду ж генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун зноў заклікаў ЗША і Расею забясьпечыць дастаўку экстранай гуманітарнай дапамогі сырыйцам. 9 верасьня на перамовах у Жэнэве ЗША і Расея дамовіліся пра сямідзённае перамір’е ў Сырыі, якое было ўведзена 12 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG