Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Гарбачоў адмяніў візыт ў Прагу з прычыны стану здароўя


85-гадовы экс-прэзыдэнта СССР павінен быў удзельнічаць у міжнароднай канфэрэнцыі па эўрапейскай бясьпецы ў Празе з 16 па 18 верасьня.

Арганізатары канфэрэнцыі заявілі сёньня, што лекары Гарбачова параілі яму адмовіцца ад паездкі пасьля таго, як ён адчуў сябе дрэнна 13 верасьня.

Сам Гарбачоў сказаў агенцтву «Інтэрфакс», што рашэньне ня ехаць у Прагу выклікана «ня столькі пагаршэньнем стану здароўя, колькі вялікім аб’ёмам працы, якім я зараз займаюся ў Гарбачоў-Фондзе».

У Гарбачова, які павінен быў стаць галоўным госьцем на мерапрыемстве, была заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам.

Апошні афіцыйны візыт Гарбачова ў Чэхію адбыўся ў 1999 годзе, калі ён атрымаў вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду, ордэн Белага Льва, ад тагачаснага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG