Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Масквы: мэмарыяльнага знаку на месцы забойства Нямцова ня будзе


«Народны» мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова.

«Народны» мэмарыял на месцы забойства Барыса Нямцова.

Сродкі масавай інфармацыі даведаліся пра адмову маскоўскіх уладаў усталяваць мэмарыяльную шыльду Барысу Нямцову на месцы ягонага забойства.

Як паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў мэрыі, улады ня лічаць забойства апазыцыйнага палітыка «вялікай падзеяй», на месцы якой можна ўсталёўваць памятныя шыльды. Акрамя таго, выказваюцца засьцярогі, што гэта можа «раскалоць грамадзтва».

13 верасьня паведамлялася, што ў мэрыю Масквы перададзеныя 30 тысяч подпісаў за ўсталяваньне невялікай шыльды на месцы гібелі апазыцыйнага палітыка на Вялікім Маскварэцкім мосьце з надпісам: «На гэтым месцы 27 лютага 2015 году быў забіты Барыс Нямцоў. Вечная Памяць».

Пасьля забойства палітыка на мосьце стыхійна ўзьнік «народны мэмарыял», які ўлады гораду неаднаразова спрабавалі ліквідаваць, а актывістаў затрымлівалі. Летам мінулага году Масгардума адмовіла ва ўстаноўцы памятнага знаку на месцы забойства Нямцова, заявіўшы, што гэта можа стаць «яблыкам разладу».

XS
SM
MD
LG