Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце Славаччыны створаная група дружбы зь Беларусьсю


Братыслава.
Братыслава.

Пра гэта паведаміў старшыня канстытуцыйнага камітэту славацкага парлямэнту Роберт Мадэй на сустрэчы з паслом Белаурсі ў Братыславе Ігарам Ляшчэнем.

Тэмай абмеркаваньня былі пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама роля парлямэнтаў у актывізацыі гандлёва-эканамічных і рэгіянальных сувязяў паміж Беларусьсю і Славаччынай.

Мадэй паінфармаваў аб стварэньні 9 верасьня ў Нацыянальнай Радзе (парлямэнце) Славаччыны групы дружбы зь Беларусьсю, у склад якой увайшлі 16 дэпутатаў.

«Бакі адзначылі, што стварэньне ў парлямэнце Славаччыны асобнай групы дружбы зь Беларусьсю зьяўляецца сьведчаньнем рэальнай зацікаўленасьці славацкіх парлямэнтарыяў у разьвіцьці супрацоўніцтва зь беларускімі калегамі», — адзначаецца ў паведамленьні беларускага МЗС.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG