Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі яшчэ аднаго падлетка, які рыхтаваў тэракт


У Францыі ў сераду паліцыя затрымала яшчэ аднаго падлетка, які падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту. Малады чалавек спрабаваў дастаць зброю для наступных нападаў.

Пра гэта інфармуе агенцтва Reuters.

15-гадовы юнак падтрымліваў кантакт з францускім джыхадыстам Рашыдам Касімам, які вярбуе непаўналетніх у экстрэмісцкую групоўку «Ісламская дзяржава» праз інтэрнэт. Паведамляецца, што падлетак зьвязаны з групай жанчын, якія рыхтавалі тэракт каля Эйфэлевай вежы. 10 верасьня паліцыя таксама затрымала 15-гадовага падлетка, які падазраецца ў сувязях з ісламістамі.

У Францыі зь лістапада мінулага году дзейнічае надзвычайнае становішча. За гэты час ісламісты зрабілі некалькі нападаў, ахвярамі якіх сталі дзясяткі чалавек. 11 верасьня прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс папярэдзіў аб рыхтаваных у краіне тэрактах. Ён адзначыў, што ўладам вядома як мінімум пра 15 тысячах радыкалаў, якія жывуць у Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG