Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мустафа Джамілеў намінаваны на прэмію Сахарава


У аўторак кандыдатуру Джамілева высунуў блёк Эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаў — найбуйнейшая фракцыя ў Эўрапейскім парлямэнце. Да гэтага рашэньня далучылася Эўрапейская народная партыя.

Лідэр крымска-татарскага народу Мустафа Джамілеў намінаваны на праваабарончую прэмію імя Сахарава.

Ляўрэата вызначыць галасаваньне ў Эўрапарлямэнце 27 кастрычніка.

Мустафа Джамілеў — дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, былы кіраўнік Мэджлісу крымска-татарскага народу, які выступіў супраць акупацыі і анэксіі Крыму Расеяй. Пасьля гэтага яму закрылі ўезд на паўвостраў, а ў красавіку была забароненая і дзейнасьць Мэджлісу.

Прэмія Сахарава была заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе і ўручаецца за выбітны ўнёсак у абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў. У грашовым вымярэньні яна складае 50 тысяч эўра.

XS
SM
MD
LG