Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі запрасілі на літаратурны фэстываль Прылепіна, а потым перадумалі


Захар Прылепін
Захар Прылепін

Кіраўнікі міжнароднага літаратурнага Фэстывалю Конрада, які арганізуецца штогод у Кракаве, кажуць, што былі вымушаныя адмовіць у ранейшым запрашэньні расейскаму пісьменьніку Захару Прылепіну, каб не ператварыць фэстываль у «месца палітычных антаганізмаў».

На афіцыйнай старонцы кракаўскай літаратурнай сустрэчы Гжэгаж Янковіч (праграмны дырэктар фэстывалю) і Міхал Павел Маркоўскі (мастацкі дырэктар фэстывалю) напісалі:

«Не літаратура і не погляды, але актыўная ангажаванасьць Захара Прылепіна на адным баку ваеннага расейска-ўкраінскага канфлікту перадвызначае вынік любой дыскусіі і выклікае сярод многіх нашых сяброў рашучае непрыманьне. Мы азнаёміліся зь іхнымі галасамі і разумеем іх. Культура — сфэра абяззбройваньня празьмерных эмоцый, а ня іх зараджаньня. Адхрышчваючыся ад мілітарызму ў любой форме, мы вырашылі адклікаць запрашэньне для Захара Прылепіна. Мы ня хочам ператвараць Фэстываль Конрада ў месца палітычных антаганізмаў».

Фэстываль Конрада (які носіць імя вядомага ангельскага пісьменьніка польскага паходжаньня Джозэфа Конрада) арганізуецца ў Кракаве ад 2009 году. Паводле афіцыйнага сайту фэстывалю, гэта «найбольшая міжнародная літаратурная падзея ў Польшчы і адна з найбольшых у Эўропе». Гасьцямі фэстывалю ў мінулых гадах былі, сярод іншых: Барыс Акунін, Сьвятлана Алексіевіч, Юры Андруховіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Жадан, Герта Мілер, Уладзімер Някляеў, Пол Остэр, Архан Памук, Мішэль Уэльбэк, Марцін Эміс, Эн Эплбаўм.

У гэтым годзе арганізатары запрасілі чатырох маладых пісьменьніц з Украіны: Сафію Андруховіч, Марыю Нікіцюк, Наталку Сьняданку і Гаську Шыян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG