Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Калінінграду: думайце пра душу, а не пра паліклініку


Мэр Калінінграду Аляксандр Ярашук
Мэр Калінінграду Аляксандр Ярашук

Мэр Калінінграду Аляксандр Ярашук на просьбу жыхароў пабудаваць паліклініку замест храму параіў ім думаць пра душу, а самую прапанову назваў «пераборам».

Заявы кіраўніка гораду прыводзіць сайт «Новы Калінінград».

На сустрэчы з мэрам жыхары аднаго з новых мікрараёнаў гораду папрасілі ўлады стварыць неабходную інфраструктуру (школу, крамы, паліклініку) і пацікавіліся, што будуць будаваць на агароджанай побач зь іх дамамі пляцоўцы. Ярашук адказаў, што на гэтым месцы заплянавана будаўніцтва праваслаўнага храму, а ўзьвядзеньне паліклінікі знаходзіцца па-за кампэтэнцыяй муніцыпалітэту.

Жыхары абурыліся, адзначыўшы, што ў горадзе і так шмат цэркваў. Мэр Ярашук на гэта заявіў: «Вы спыніце тут, перабор! Вы пра душу сваю думайце!»

У Калінінградзе, паводле гарадзкіх уладаў, дзейнічаюць 59 рэлігійных арганізацый. На гарадзкім мэдычным партале пазначаны каардынаты 21 паліклінікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG