Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народжаны ў Беларусі экс-прэзыдэнт Ізраілю Пэрэс у коме пасьля інсульту


Шымон Пэрэс (зьлева) падчас візыту ў Чэхію ў 2009 годзе з чэскім прэзыдэнтам Вацлавам Клаўсам
Шымон Пэрэс (зьлева) падчас візыту ў Чэхію ў 2009 годзе з чэскім прэзыдэнтам Вацлавам Клаўсам

Былы прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане пасьля перанесенага інсульту.

Мэдычны цэнтар Шэба каля Тэль-Авіву, дзе праходзіць лячэньне 93-гадовы палітык, паведаміў, што Пэрэс быў зьмешчаны мэдыкамі ў індукаваную кому, каб дазволіць яму адпачыць пасьля перанесенага шырокага кровазьліцьця ў галаўным мозгу.

Вэтэран ізраільскай палітыкі Шымон Пэрэс двойчы займаў пасаду прэм’ер-міністра (1984-1986 і 1995-1996) і быў прэзыдэнтам у 2007-2014 гг.

Ён атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру ў 1994 годзе за ўдзел у перамовах аб мірных пагадненьнях у Осла з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Ён разьдзяліў гэтую прэмію зь Ясірам Арафатам і прэм’ер-міністрам Ізраілю Іцхакам Рабінам.

Шымон Пэрэс нарадзіўся 1 жніўня 1923 году ў вёсцы Вішнева (Валожынскі раён Менскай вобласьці), якая на той час была пад Польшчай. У 1934 годзе выехаў у Палестыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG