Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС Украіны і Польшчы дамовіліся пра сумеснае вывучэньне мінулага


Міністры замежных спраў Украіны Павал Клімкін і Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі дамовіліся спрыяць сумеснай працы гісторыкаў, якія дасьледуюць такія старонкі ўкраінска-польскай гісторыі, як падзеі на Валыні падчас Другой сусьветнай вайны.

Як сказаў Клімкін на сумеснай з Вашчыкоўскім прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, гісторыкі будуць сумесна вывучаць дакумэнты з архіваў пра тыя падзеі.

Ён дадаў, што абодва міністры прызначаць са сваіх бакоў сустаршыняў украінскага-польскага форуму, якія будуць спрыяць такой працы гісторыкаў.

Раней парлямэнты Ўкраіны і Польшчы абмяняліся палітычнымі заявамі з нагоды тых падзеяў, якія ва Ўкраіне называюць Валынскай трагедыяй, а ў Польшчы «Валынскай разьнёй».

Вярхоўная Рада Ўкраіны 8 верасьня зьвярнулася да польскіх дэпутатаў з прапановай спыніць палітызацыю трагічных старонак украінска-польскай гісторыі і засяродзіць намаганьні на канструктыўнай пабудове адносінаў паміж Украінай і Польшчай для ўмацаваньня партнэрства.

Украінскія парлямэнтары таксама заклікалі цяперашнія і будучыя пакаленьні ўкраінцаў і палякаў працягваць стратэгічнае партнэрства і не паддавацца спробам асобных палітычных сілаў маніпуляваць адчувальнымі старонкамі гістарычнага мінулага насуперак інтарэсам украінскага і польскага народаў.

Гісторыкаў дэпутаты заклікалі працягнуць прафэсійны дыялёг з мэтай раскрыцьця «ўсіх да гэтага часу ня высьветленых фактаў і абставінаў гісторыі на аснове дакладных архіўных матэрыялаў, пакідаючы прастору для кожнага боку інтэрпрэтаваць гістарычныя факты».

Акрамя таго, Вярхоўная Рада заклікала палітыкаў Украіны і Польшчы спыніць «інструмэнталізаваць гістарычную навуку дзеля дасягненьня часовых палітычных выгодаў».

У Польшчы Сэйм, ніжняя палата парлямэнту, 22 ліпеня прыняў пастанову, у якой назваў «генацыдам» забойства, згодна з тэкстам пастановы, «больш за 100 000 грамадзян другой Польскай Рэспублікі» (паводле дадзеных польскіх гісторыкаў, падчас тых падзеяў загінулі ад 30 да 70 тысяч палякаў, а таксама ад рук палякаў загінулі некалькі тысяч украінцаў, на той час Валынь уваходзіла ў склад СССР, і жыхары рэгіёну ўсіх нацыянальнасьцяў былі грамадзянамі СССР, а ня Польшчы — рэд.) і пастанавіў 11 ліпеня днём памяці ахвяраў гэтага «генацыду». Гэта пастанова выклікала рэзкую крытыку ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG