Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: дзякуючы замірэньню ў Сырыі скараціўся ўзровень гвалту


Сырыйскія дзеці гуляюцца сярод развалаў разбуранага будынка, Дараа, 12 верасьня 2016 году

Сырыйскія дзеці гуляюцца сярод развалаў разбуранага будынка, Дараа, 12 верасьня 2016 году

За першыя суткі часовага замірэньня ў Сырыі гуманітарныя арганізацыі зафіксавалі істотнае памяншэньне колькасьці ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва.

Спэцпасланьнік генэральнага сакратара ААН па Сырыі Стафан дэ Містура заявіў, што прыярытэтнай задачай цяпер становіцца дастаўка гуманітарнай дапамогі ва ўсходнія раёны горада Алепа, якія кантралююць сырыйскія паўстанцы.

Дамаск ужо папярэдзіў, што без свайго ўхваленьня не дазволіць адпраўляць што-небудзь у падкантрольныя паўстанцам раёны Алепа.

Рэжым спыненьня агню пачаў дзейнічаць у Сырыі ўвечары 12 верасьня. Яго ўмовы пасьля доўгіх перамоваў ўзгаднілі Расея, якая супрацоўнічае з афіцыйнымі ўладамі Сырыі, і ЗША, якія маюць уплыў на паўстанцкія групоўкі, паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG