Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамір’е ў Сырыі ў цэлым выконваецца, але ёсьць парушэньні


Абвешчанае пры пасярэдніцтве ЗША і Расеі, перамірʼе ў Сырыі ў цэлым выконваецца, хаця паступаюць паведамленьні пра асобныя парушэньні.

Паводле заходніх інфармагенцтваў, паступова пачынаецца дастаўка гуманітарнай дапамогі цывільнаму насельніцтву — перш за ўсё ў абложаным горадзе Алепа (цэнтры аднайменнай правінцыі).

Згодна з праўрадавымі сірыйскімі СМІ, у аўторак узброеныя групоўкі паўстанцаў ня менш сямі разоў парушылі перамірʼе ў шэрагу раёнаў Алепа і заходняй правінцыі Хомс.

Расейскія вайскоўцы, са свайго боку, таксама паведамілі, што ў раёне Алепа перамірʼе ў цэлым выконваецца, але прывялі дадзеныя аб тым, што атрады «ўмеранай апазыцыі» 23 разы адкрывалі агонь — перш за ўсё ў раёне Алепа і Дамаска.

Паводле сырыйскіх праваабаронцаў, сілы рэжыму Башара Асада абстралялі два паселішчы на поўдні правінцыі Алепа. Дадзеных пра загіблых і параненых не паступала.

Рэжым спыненьня агню ўвайшоў у дзеяньне ў Сыфрыі 12 верасьня — у адпаведнасьці з дамоўленасьцямі паміж ЗША і Расеяй, дасягнутымі на перамовах у Жэнэве 10 верасьня.

Па новых дадзеных сірыйскага Назіральнага цэнтра па правах чалавека, колькасьць ахвяраў узброенага канфлікту ў Сырыі перавысіла 300 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG