Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 верасьня: дзень народзінаў Лявона Вольскага


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыцьцё выставы «Часопісу сатыры і гумару „Вожык“ — 75!». Пачатак а 16-ай.

Менск — у цыклі «Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно» з Максімам Жбанковым паказ фільму Аляксандра Даўжэнкі «Зямля». Кнігарня Логаінаў, пр-т Незалежнасьці, 37 —а, пачатак а 19-ай.

У гісторыі

1853 ― Турэччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі, пачалася Крымская вайна

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса

1906 ― у Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі»

1911 ― у Кіеве сьмяротна паранены расейскі прэмʼер Пётар Сталыпін

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы)

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі)

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін-экспартэраў нафты (АПЭК). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Савудаўская Арабія і Вэнэсуэла

2003 ― у выніку рэфэрэндуму Эстонія далучылася да Эўрапейскага Зьвязу

У гэты дзень нарадзіліся:

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст

1904 ― Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка

У гэты дзень памерлі:

1321 ― Дантэ Алігʼеры, італьянскі паэт эпохі Адраджэньня

1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка

2000 ― Ежы Гедройц, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопісу «Kultura»

Цытата

«Самыя пякучыя месцы ў пекле пакінутыя для тых, хто ў часы найвялікшых маральных пераломаў захоўвае нэўтралітэт».

Дантэ Аліг’еры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG