Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы правядуць эксгумацыю ахвяр смаленскай авіякатастрофы


Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прынамсі чатыром сем’ям ужо паведамілі пра падрыхтоўку да эксгумацыі.

Польскія спэцыялісты правядуць эксгумацыю ахвяр смаленскай авіякатастрофы. Як даведалася радыё RMF FM, экспэртыза не закране толькі парэштак ахвяр, якія ўжо дасьледаваліся раней. Эксгумацыя будзе праводзіцца групай сьледчых Нацыянальнай пракуратуры ў супрацы з навуковымі цэнтрамі розных эўрапейскіх краін.

У дадзены момант экспэрты завяршаюць аналіз больш як тысячы тамоў справы. Рашэньне пра эксгумацыю было прынятае пасьля аналізу пракурорамі мэдычнай дакумэнтацыі.

У панядзелак стала вядома, што польская камісія, якая расьсьледуе катастрофу прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе, атрымала запісы перамоваў расейскіх дыспэтчараў. На думку сьледчых, дыспэтчары ўвялі экіпаж лайнэра ў зман. Пра гэта паведаміў у нядзелю кіраўнік камісіі Вацлаў Берчыньскі.

10 красавіка 2010 году ў выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG