Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыябэтык, якога затрымалі падчас галасаваньня Лукашэнкі, скардзіцца ў АБСЭ


Ліст выкладчыка катэдры біямэханікі Ўнівэрсытэту фізкультуры Анатоля Скуратовіча
Ліст выкладчыка катэдры біямэханікі Ўнівэрсытэту фізкультуры Анатоля Скуратовіча

Выкладчык катэдры біямэханікі Ўнівэрсытэту фізкультуры Анатоль Скуратовіч распавёў Свабодзе, як спрабаваў перадаць ліст Аляксандру Лукашэнку. Сёньня ён зьбіраецца падаваць скаргу ў АБСЭ, якая назірала за парлямэнцкімі выбарамі.

Выкладчык катэдры біямэханікі Ўнівэрсытэту фізкультуры Анатоль Скуратовіч распавёў Свабодзе, як спрабаваў перадаць ліст Аляксандру Лукашэнку. Сёньня ён зьбіраецца падаваць скаргу ў АБСЭ, якая назірала за парлямэнцкімі выбарамі.

А палове на 11-ю 11 верасьня ён быў на прахадной Унівэрсытэту фізкультуры, дзе на той момант галасаваў і раздаваў інтэрвію Лукашэнка. На ўваходзе яго двойчы абшукалі, пыталі, што ён тут робіць, запрашалі рэктара, каб той пацьвердзіў, што Скуратовіч сапраўды працуе ва ўнівэрсытэце.

Двое мужчын, якія не прадставіліся (адзін спачатку назваўся Барысам, але потым Дзьмітрыем), пры сьведках вывелі Скуратовіча з участку, завялі ў інтэрнат унівэрсытэту, дзе трымалі больш за дзьве гадзіны. Ён прасіў выклікаць хуткую дапамогу, каб тая зрабіла яму ўкол інсуліну (Скуратовіч хворы на дыябэт), але яе ня выклікалі. Адпусьцілі яго, толькі калі Лукашэнка сышоў.

Скуратовіч скардзіцца ў лісьце на тое, што яму не даюць збудаваць ванну і прыбіральню ў прыватным доме ў Сельгаспасёлку — штрафавалі за спробу «мадэрнізацыі» дому, хоць архітэктар раёну дазволіў «рэканструкцыю». На гэта ён скардзіўся ў суды, у тым ліку ў Вярхоўны суд, і ў пракуратуру, але нідзе штраф не скасавалі.

За некалькі дзён да таго ў Скуратовіча адмовіліся прымаць скаргу ў адміністрацыю Лукашэнкі — запатрабавалі запісацца загадзя, каб падаць ліст, а таксама засумняваліся ў тым, што чалавек безь юрыдычнай адукацыі правільна зразумеў свае правы.

Выпраўленьне: Праз тэхнічную памылку на сайце БДУФК у публікацыі Свабоды першапачаткова было ўжытае фота іншага выкладчыка ўнівэрсытэта, які ня мае дачыненьня да справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG