Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Газпрому» ў прэм’ер-міністры Армэніі


Карэн Карапэт’ян

Карэн Карапэт’ян

Новым прэм’ер-міністрам Армэніі стаў Карэн Карапэт’ян, які ў апошнія гады працаваў у расейскім «Газпроме», а ў 2010-11 гадах займаў пасаду мэра Ерэвану.

Карэн Карапэт’ян, якому 53 гады, у 1980 годзе з адзнакай скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Ерэванскага ўнівэрсытэту. Доктар эканамічных навук (2010). Працаваў у вылічальным цэнтры Дзяржпляну Армянскай ССР, выкладаў у Ерэванскім унівэрсытэце.

У канцы 1990-х гадоў займаў розныя пасады ў энэргетычных кампаніях Армэніі і быў намесьнікам міністра энэргетыкі. З 2011 году Карапэт’ян працаваў у Маскве першым віцэ-прэзыдэнтам «Газпромбанку», займаў высокія пасады ў кампаніях «Газпром Межрегионгаз» і «Газпром Энергохолдинг».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG