Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне арыштавалі трох мігрантаў, падазраваных у тэрарызьме


Горад Любэк у зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн.
Горад Любэк у зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн.

На поўначы Германіі арыштавалі трох мігрантаў з Сырыі па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту па заданьні групоўкі «Ісламская дзяржава».

Паводле інфармацыі нямецкай фэдэральнай пракуратуры, трое грамадзян Сірыі прыбылі ў Нямеччыну ў лістападзе мінулага году пад выглядам уцекачоў і чакалі далейшых інструкцый ад ісламістаў.

Яны былі затрыманыя падчас маштабнай паліцэйскай апэрацыі, якая праходзіла ў землях Ніжняя Саксонія і Шлезьвіг-Гальштэйн.

На днях кіраўнік МУС Германіі Томас дэ Мэзьер паведаміў, што на тэрыторыі краіны могуць знаходзіцца больш за 500 ісламістаў, але спэцслужбы кантралююць сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG