Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Neue Zuercher Zeitung: Меркаваньні пра «апазыцыйных кандыдатак» у Беларусі разыходзяцца нават у межах апазыцыі


Дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім (зьлева) і Ганна Канапацкая

Дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім (зьлева) і Ганна Канапацкая

Швэйцарскае выданне Neue Zuercher Zeitung зьвяртае ўвагу на тое, што «меркаваньні пра магчымасьці абедзьвюх кандыдатак ад апазыцыі, якія прайшлі ў новы парлямэнт, моцна разыходзяцца нават у расколатай апазыцыі».

«У той час як радыкальны лягер лічыць, што абедзьвюх жанчын будуць шантажаваць і вельмі хутка прымусяць маўчаць, прадстаўнікі ўмераных партыяў, якія не байкатавалі выбары, бачаць у гэтым зьяўленьне прасторы для манэўру, нават калі дагэтуль парлямэнт Лукашэнкі не зьдзіўляў уласнай заканатворчай ініцыятывай», — піша выданьне.

Neue Zuercher Zeitung нагадвае, што за папярэднюю кадэнцыю дэпутаты прапанавалі толькі тры законапраекты, а ўсе прававыя заканадаўчыя ініцыятывы паходзілі ад прэзыдэнта.

«На думку палітоляга Валера Карбалевіча, прадстаўніца лібэральнай партыі Ганна Канапацкая, якая выявіла сябе ў перадвыбарнай кампаніі як харызматычны аратар, магчыма, знаходзіцца на пачатку сваёй палітычнай кар’еры. Характэрны той факт, што абедзьве прадстаўніцы апазыцыі падтрымліваюць імкненьне Лукашэнкі да большай незалежнасьці ад свайго магутнага ўсходняга суседа Расеі.

Другая новаабраная дэпутатка Алена Анісім вядомая сваёй падтрымкай беларускай мовы, якой доўгі час пагарджалі на карысьць расейскай. Пасьля крызісу ва Ўкраіне беларуская мова перажывае новае адраджэньне сярод маладых беларусаў. На думку экспэрта зь Менску, Канапацкая магла б прыцягнуць на свой бок незалежных дзелавых людзей з Аб’яднанай грамадзянскай партыі для правядзеньня менш залежнай ад Расеі дзяржаўнай палітыкі», — гаворыцца ў артыкуле.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG