Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не слабы пол


Караваджа, «Юдыта адсякае галаву Алафэрну» (1599).

Караваджа, «Юдыта адсякае галаву Алафэрну» (1599).

Выбраўшы дзьвюх беларускіх жанчын-дэмакратак у небеларускі недэмакратычны парлямэнт, небеларуская і недэмакратычная ўлада хацела паказаць дэмакратам іх слабы жаночы твар. І я вельмі спадзяюся, што гэтыя дзьве дэмакраткі зробяць усё, каб улада пашкадавала аб сваім рашэньні.

Згадаем выказваньне Маргарэт Тэтчэр: калі вы хочаце, каб нешта было сказана — папрасіце пра гэта мужчыну, а калі хочаце, каб было зроблена — папрасіце жанчыну. У нашай дэмакратычнай супольнасьці хапае словаў, а справаў — мала. Таму, наперад! Гэта хлусьня, што адзін у полі ня воін. Пытаньне толькі ў тым, ці воінаў абралі. Перайграць сыстэму складана, але магчыма. Тым болей, калі за гэта бярэцца жанчына.

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG