Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Леаніда Кулакова затрымалі падчас назіраньня і арыштавалі на трое сутак


Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Леанід Кулакоў, архіўнае фота

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава.

Паводле яе паведамленьня, Леаніда Кулакова затрымалі 11 верасьня на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён працаваў назіральнікам.

Суд над Кулаковым адбыўся 12 верасьня, актывіст атрымаў трое сутак арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.

За што судзілі Леаніда Кулакова, пакуль невядома.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG