Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйвід Кэмэран абвясьціў пра сыход з брытанскага парлямэнту


Былы прэм’ер-міністар Брытаніі Дэйвід Кэмэран абвясьціў, што пакіне пасаду дэпутата Палаты абшчын брытанскага парлямэнту ад Кансэрватыўнай партыі, куды ён быў абраны ад акругі Ўітні, графства Оксфардшыр.

Раней ён заяўляў, што мае намер застацца на пасадзе дэпутата парлямэнту да наступных усеагульных выбараў.

Паводле Кэмэрана, для яго было вялікім гонарам працаваць у парлямэнце, аднак яму складана заставацца на гэтай пасадзе і пры гэтым не адцягваць новы ўрад ад працы.

Ён таксама растлумачыў, што яго рашэньне не зьвязана з плянамі ўраду па рэфармаваньні сыстэмы адукацыі, супраць якіх ён выступаў як дэпутат парлямэнту.

Палітык адзначыў, што прэм’ер-міністар Брытаніі Тэрэза Мэй з разуменьнем паставілася да яго рашэньня.

Кэмэран абвясьціў пра сыход з пасады прэм’ера 24 чэрвеня, адразу пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня на рэфэрэндуме аб членстве Брытаніі ў Эўразьвязе.

Кэмэран прадстаўляў акругу Ўітні у ніжняй палаце парлямэнту з 2001 году, а ў 2005 годзе ўзначаліў Кансэрватыўную партыю Брытаніі.

У чэрвені большасьць тых, хто ўзяў удзел у рэфэрэндуме аб далейшым членстве Брытаніі ў ЭЗ, прагаласавалі за выхад краіны з Эўразсьвязу: на карысьць «брэксіту» выказаліся 52% брытанцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG