Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка пра сына Колю: Не хачу, каб ён быў прэзыдэнтам


На выходных Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію намесьніку генэральнага дырэктара ТАСС Міхаілу Гусману.

Прапануем вашай увазе некаторыя выказваньні кіраўніка Беларусі.

Пра сябе

— Вы ведаеце, калі б у мяне спыталі «ты хто больш — беларус ці расеец?», то, калі абсалютна шчыра, я б ня змог адказаць.

Пра расейцаў:

-... для мяне няма розьніцы, што рускі, расеец, што беларус. Вось нядаўна ў нас дэмакратычная Польшча на мяжы затрымала зноў групу чачэнцаў. (...) А вось не пусьцілі, таму што яны дэмакраты. Для мяне гэта было балюча. І ня першы раз. Мы іх кармілі, разьмясьцілі, я сказаў: глядзіце, не пакрыўдзіце людзей. Гэта чачэнцы. Для мяне грамадзяне Расеі — гэта рускі чалавек. І вось я стаўлюся да іх, да чачэнцаў, як да сваіх людзей.

Пра геапалітыку:

- Беларусь патрэбна Захаду і Расеі. І яны нам патрэбныя. Нам няма куды дзявацца, я кажу часта: мы паміж молатам і кавадлам. «Кавадла» — Расея велізарная, «молат» — гэта Эўрапейскі Зьвяз. Вось Гасподзь нас пасадзіў тут, і што нам рабіць? І мы паміж гэтым молатам і кавадлам сёньня існуем, і трэба сябе паводзіць настолькі акуратна, каб ні ў якім разе вось гэты крохкі мір тут не разбурыць.

Пра дабрачыннасьць:

«Нам два мяхі бульбы хапае, на нашу сямʼю маленькую, і то яшчэ застаецца, і мы з задавальненьнем аддаём гэта людзям».

Пра Колю:

— Некаторыя расейскія СМІ, як ні дзіўна праўладныя, заклапаціліся Колем: вось няма з прэзыдэнтам Мікалая. Але ён 172 сантымэтра ўжо.(...) і я яго за руку ўжо вадзіць не магу, гэта ўжо іншы чалавек. Вось яго няма побач, там нешта зь ім здарылася... Ды нічога ня здарылася, ён у школе. Усе заклапаціліся: ай-ай-ай, наступнік, — вось да чаго я кажу, — гэта ж прынц насьледны, гэта ж Лукашэнка яго рыхтуе... У нас не раней за 35 гадоў ты можаш стаць прэзыдэнтам. Гэта што, я яшчэ 20 гадоў павінен быць прэзыдэнтам?! Але ж я не дажыву да гэтага, пакуль Коля будзе прэзыдэнтам

— Я не хачу, каб ён пасьля мяне быў прэзыдэнтам. Гэта ўжо ў краіне павінна нешта надзвычайнае адбыцца, каб пасьля мяне адразу стаў, нават старэйшы сын, здольны, разумны хлопец, дасьведчаны ўжо, больш за 40 гадоў, каб ён стаў прэзыдэнтам.

— У нас няма ў сямʼі гэтага, разумееце, мы не ўладарым, бацька іхні не пануе, ён служыць. А гэта вялікая розьніца. Адна справа — панаваць, а іншая — служыць. Служыць цяжка, і яны бачаць гэтую ношу, якую мне даводзіцца цягнуць. І яны бачаць усе недахопы гэтага. І мой малы, меншы, гэтыя ж разумеюць усе, кажа (я пытаюся: «Коля, чым будзем займацца, калі вырасьцем): «Толькі не тваёй працай».

— А кім ён будзе — ні ён не ведае яшчэ, ні я. Але шчыра скажу, я хачу, каб ён вырас без гэтых недахопаў, якімі сёньня многія маладыя людзі пакутуюць, і каб у жыцьця быў запатрабаваны. Таму я яго шпігую спортам і музыкай, каб ён грузіўся як сьлед.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG