Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя «Патрабуем сапраўдных выбараў» на Кастрычніцкай плошчы

абноўлена

Карэспандэнты Свабоды перадаюць з цэнтру Менску.

Карэспандэнты Свабоды перадаюць з цэнтру Менску.

Лідэр БСДП («Народная грамада»), кандыдат у прэзыдэнты 2010 году, былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 12 верасьня а 18-й гадзіне на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыяў выбараў.

Палітык пісьмова папярэдзіў улады пра намер правесьці гэтую акцыю, але дазволу не прасіў.

Статкевіч упэўнены, што выбараў у Беларусі няма, што замест выбараў праводзіцца рытуал прызначэньня дэпутатаў, у якім пераможцы вядомыя яшчэ ў момант прызначэньня ўчастковых камісіяў.

«Выбараў не было — быў фарс. Я казаў, што калі ўладзе трэба будзе мець апазыцыянэраў у Палаце, яна мусіць фальсыфікаваць выбары ў нейкай частцы, — сказаў Статкевіч, камэнтуючы вынікі парлямэнцкай кампаніі. — Нам трэба выбары, ня трэба такое прызначэньне, хай яно носіць і станоўчыя моманты. Ідзе нейкая гульня, яна ад слабасьці, але гэта толькі гульня».

19:11 12.9.2016

Жанчына з плякатам праводзіць сваю акцыю на прыступках будынку КДБ. Кажа, што ў яе з кватэры скралі дакумэнты і яна ня можа іх аднавіць. Што яе правы парушаюцца.

19:01 12.9.2016

18:47 12.9.2016

Удзельнікі ідуць па ходніках у бок плошчы Незалежнасьці.

18:43 12.9.2016

Людзі рушылі за палітыкамі, на праспэкт Незалежнасьці.

18:41 12.9.2016

Удзельнікі акцыі спрабуюць абараніць палітыкаў.

18:41 12.9.2016

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць скласьці пратаколы на ўдзельнікаў акцыі. «Яны правялі свае выбары. Цяпер спрабуюць ужываць гвалт», — пракамэнтаваў сытуацыю Павал Севярынец.

18:35 12.9.2016

Павал Севярынец падчас выступу спытаў ва ўдзельнікаў акцыі: «Ці хочаце вы, каб намі кіраваў Лукашэнка, каб тут была дыктатура, каб былі такія выбары, каб вы былі часткай Расеі?» Удзельнікі акцыі гучна адказалі «Не».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG