Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Deutsche Welle: Выбары ў Беларусі — «зьдзек над здаровым глуздам»


Аглядальніца Deutsche Welle Натальля Макушына лічыць, што правядзеньне выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў у Беларусі была «зьдзекам над здаровым глуздам».

«Назіраньне паказала, што апэрацыя па адборы ў парлямэнт патрэбных уладам людзей ня мае нічога агульнага з дэмакратычным выбарчым працэсам. Усё адбывалася ў „штатным рэжыме“. Назіральнікі, як і раней, не маглі адсочваць працэс падліку галасоў, але кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына пасьпяшалася назваць гэта дзейства „самымі дэмакратычнымі выбарам» — піша Макушына.

Пра асьвятленьне выбараў у афіцыйных СМІ аглядальніца адзначае наступнае:

«На сайце афіцыйнага агенцтва „Белта“ інфармацыя пра выбары хавалася паміж зводкамі пра паралімпійскія гульні і рубрыкай „Генплян разьвіцьця Менску“. А ўсё, што трэба было ведаць беларусам, было сканцэнтравана ў адным характэрным артыкуле: „11 верасьня на выбарчых участках у буфэтах можна будзе набыць кулінарныя, хлебабулачныя вырабы і іншыя тавары па прывабных цэнах“».

На думку Макушынай, беларускае кіраўніцтва на гэтых выбарах паставіла дзьве мэты: захаваць перавагу функцыянэраў у заканадаўчым органе і правесьці кампанію паводле прынцыпу «абы ціха», без рэпрэсій, каб дабіцца прызнаньня легітымнасьці дэпутацкага корпусу Захадам.

«Прызнаваць такія выбары ці не — справа Захаду. Але тое, як была праведзена ў Беларусі гэтая парлямэнцкая кампанія, інакш як зьдзекам над здаровым глуздам не назавеш» — падсумоўвае яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG