Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным вайсковым музэі Ўкраіны можа зьявіцца экспазыцыя пра беларускіх добраахвотнікаў


У Нацыянальным вайскова-гістарычным музэі Ўкраіны ўжо два гады дзейнічае экспазыцыя, прысьвечаная Антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.

сторыя Ілавайскага катла, абароны Луганскага і Данецкага аэрапортаў — у вывезеных з поля баявых дзеяньняў часткі вайсковага арсэналу і ў фотаздымках.

— Экспазыцыя пачала стварацца ў 2014 годзе паводле ініцыятывы супрацоўнікаў музэю, якія бралі ўдзел у місіі эвакуацыі цел загінулых з зоны баявых дзеяньняў, тады ж і пачала стварацца гэтая выстава. Яна пачыналася з маленькага пакою на першым паверсе, а пазьней была ператворана ўжо ў цэлую экспазыцыю «Ўзброеныя сілы Ўкраіны на абароне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы» і «пераехала» на трэці паверх нашага музэю, — кажа часовы выканаўца абавязкаў дырэктара Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музэю Андрэй Ільленка.

На экспазыцыі выстаўленыя таксама форма і асабістыя рэчы жаўнераў і добраахвотнікаў, у тым ліку чачэнскіх і грузінскіх. А вось інфармацыі пра беларускіх добраахвотнікаў пакуль няма. Выключэньнем можна лічыць рэчы Сяргея Багукальца — украінскага грамадзяніна, жыхара Чарнігаўшчыны, этнічнага беларуса, які абараняў Луганскі аэрапорт. На сваёй форме ён заўсёды насіў бел-чырвона-белую стужачку і прасіў валянтэраў прывозіць беларускамоўныя кнігі, якія чытаў пасьля баёў. Цяпер ён разам з беларусамі-добраахвотнікамі з батальёнаў «Правы сэктар», «Азоў» і «АУН» стварае Беларускую вайсковую раду.

— У нас ёсьць сьцяг, нам яго перадалі, зараз будзем усталёўваць. На гэты момант сярод загінулых беларусаў — адзін грамадзянін Беларусі і яшчэ двое грамадзян Украіны беларускага паходжаньня. Мы з задавальненьнем зрабілі б, але нам ніхто ніякіх матэрыялаў не перадаваў, колькі я ні зьвяртаўся. Напрыклад, я шмат і даўно чуў пра беларускі шаўрон, але, на жаль, нягледзячы на абяцаньні, мне яго так і не перадалі, — распавядае ініцыятар стварэньня экспазыцыі намесьнік дырэктара музэю з навуковай працы Яраслаў Тынчанка.

Паводле навукоўцаў музэю, дапамогу ў стварэньні экспазыцыі пра добраахвотнікаў іншых нацыянальнасьцяў надаюць іх сем’і і сябры.

— У «Азове» ваявала некалькі беларусаў, і адзін зь іх загінуў. Больш мне не вядома такіх фактаў. Я спрабаваў супрацоўнічаць з гэтым батальёнам неаднаразова. Думаю, калі вы мяне падтрымаеце іншай інфармацыяй і экспанатамі, мы будзем удзячныя. А пакуль вось такая сытуацыя, — адзначыў Яраслаў Тынчанка.

XS
SM
MD
LG