Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Данбасе баевікі зноў страляюць, а невядомыя ставяць украінскія сьцягі на тэрыконах


Сьцягі Ўкраіны на тэрыконах у Макееўцы

Сьцягі Ўкраіны на тэрыконах у Макееўцы

Украінскае вайсковае камандаваньне зафіксавала 37 абстрэлаў за суткі на лініі сутыкненьня на Данбасе, нягледзячы на рэжым спыненьня агню, які фармальна дзейнічае зь 1 верасьня.

Ўкраінскія вайскоўцы зафіксавалі 37 абстрэлаў сваіх пазыцыяў на ўсходзе Ўкраіны за мінулыя суткі. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар АТА.

Абстрэлы баевікоў былі ў асноўным правакацыйнымі, гавораць вайскоўцы. Большасьць абстрэлаў зафіксавалі на Марыюпальскім напрамку — 20 парушэньняў «рэжыму цішыні». Сэпаратысты выкарыстоўваюць артылерыю 122-га калібру, мінамёты 82-га калібру і БМП-2, якія забароненыя менскімі дамоўленасьцямі.

Тым часам у тыле акупацыйных войскаў на Данбасе актывізаваліся групы супраціву.

Як паведамляюць у групе «Інфармацыйны супраціў», 6 верасьня ў Данецку і Макееўцы невядомыя ўначы расклеілі агітацыйныя ўлёткі з надпісам «Данбас — гэта Ўкраіна». У Данецку актывісты расклеілі 250 улётак ў парку і перад будынкам гарадзкой адміністрацыі. У Макееўцы на тэрыконах усталявалі сьцягі Ўкраіны. Выбар месцаў правядзеньня акцыяў быў невыпадковым і супадаў з маршрутам праезду картэжу кіраўніка баевікоў так званай «ДНР» Захарчанкі для ўдзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды чарговай гадавіны вызваленьня Данбасу падчас Другой сусьветнай вайны. Гэтыя мірныя акцыі атрымалі значны грамадзкі рэзананс сярод мясцовага насельніцтва і баевікоў, пішуць у «Інфармацыйным супраціве».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG