Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У найбуйнейшай акрузе з чатырох кандыдатаў — тры немясцовыя


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Найбольшая выбарчая акруга на сёлетніх выбарах — гэта Жыткавіцкая № 39. Яна ахоплівае Жыткавіцкі і Петрыкаўскі раёны цалкам, а таксама палову Лельчыцкага раёну. Выбарчых участкаў тут ажно 121.

Ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі ў гэтай акрузе балятуецца жыхар Петрыкава Вячаслаў Герасіменка, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Вось што ён сказаў Свабодзе:

«Я сёньня прайшоў па горадзе. Увесь горад за мяне падняўся. Чужакоў не прымаюць. Хочуць свайго, кажуць, што яны тут забылі ў нас, гэтыя іншаземцы. З кім ні сустрэнуся ў Петрыкаве, кожны вітаецца: прывітаньне, наш дэпутат. Менавіта не кандыдат, а дэпутат».

У акрузе балятуюцца чатыры кандыдаты. І толькі спадар Герасіменка прадстаўляе тутэйшых. Усе астатнія прэтэндэнты — «прыежджыя»: з Гомеля, Калінкавічаў, Мазыра. Кандыдатам ад улады тут лічыцца Ірына Кралевіч. Яна ўваходзіць у Савет Рэспублікі, прарэктар Мазырскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

Вячаслаў Герасіменка кажа, што напісаў заявы ў акруговую камісію, а таксама ў пракуратуру Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў з просьбай забясьпечыць законнасьць падчас выбарчай кампаніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG