Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР патрабуе прызнаць яе ядзернай дзяржавай


Выпрабаваньне паўночнакарэйскай балістычнай ракеты.

Выпрабаваньне паўночнакарэйскай балістычнай ракеты.

Паўночная Карэя запатрабавала ад ЗША прызнаць яе дзяржавай, якая валодае ядзернай зброяй. Вашынгтон, Сэул і Токіё рыхтуюць свае санкцыі супраць КНДР.

Улады Паўночнай Карэі запатрабавалі ад ЗША прызнаць КНДР ядзернай дзяржавай. Пра гэта ў нядзелю, 11 верасьня, заявіў прадстаўнік паўночнакарэйскага МЗС, якога цытуе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК. Паводле яго, Барак Абама спрабуе ігнараваць пазыцыю КНДР як ядзернай дзяржавы. Гэта нагэтулькі ж недарэчна, як спрабаваць закрыць сонца далоньню, падкрэсьліў прадстаўнік ведамства.

Раней, 9 верасьня, Паўночная Карэя заявіла пра пасьпяховае выпрабаваньне ядзернай бомбы. Як паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне, цяпер ядзерная боегалоўка можа быць ўсталяваная на балістычную ракету. Краіна паабяцала і далей разьвіваць сваю ядзерную праграму.

У адказ Рада Бясьпекі ААН анансавала новыя санкцыі супраць Пхеньяну. Акрамя таго, 11 верасьня стала вядома, што ЗША, Японія і Паўднёвая Карэя гатовыя ў аднабаковым парадку прыняць дадатковыя захады ў дачыненьні да КНДР пасьля нядаўніх ядзерных выпрабаваньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG