Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС Баварыі патрабуе ўвесьці ліміт на прыём уцекачоў


Чарга каля офісу, які займаецца справамі ўцекачоў у Бэрліне, сьнежань 2015 году.

Чарга каля офісу, які займаецца справамі ўцекачоў у Бэрліне, сьнежань 2015 году.

Ёахім Герман настойвае на ўвядзеньні верхняй мяжы па прыёме мігрантаў. Паводле яго, больш за 200 тысяч уцекачоў у год Нямеччына прымаць не павінна, паведамляе Deutsche Welle.

Міністар унутраных справаў Баварыі Ёахім Герман запатрабаваў ўвесьці ліміт на прыём бежанцаў у ФРГ. Як заявіў палітык у інтэрвію нямецкай газэце Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung у нядзелю, 11 верасьня, верхняя мяжа мусіць быць усталяваная на адзнацы 200 тысяч уцекачоў за год.

Ён адзначыў, што гэтая лічба не адвольная, а заснавана на досьведзе мінулых гадоў. Паводле яго, ліміт мусіць строга выконвацца: пасьля яго дасягненьня ўцякач зь «бясьпечнай краіны» ня можа патрабаваць прыняць яго ў Нямеччыне.

Сёлета прапанаваная баварскім міністрам мяжа ўжо перавышаная, адзначае Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung. Паводле дадзеных МУС Нямеччыны, ад студзеня да жніўня 2016 году ў краіне было зарэгістравана больш за 256 тысяч новых просьбітаў прытулку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG