Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Назіральнікаў «Права выбару» не пусьцілі на закрыты ўчастак у шпіталь — запатрабавалі санітарную кніжку


Сяргей Верамеенка, незалежны назіральнік

Сяргей Верамеенка, незалежны назіральнік

Паводле назіральніка Сяргея Верамеенкі, старшыня камісіі выбарчага ўчастку № 23 у гарадзенскім абласным шпіталі паведаміў яму, што ўсе выбарнікі выявілі жаданьне галасаваць у сваіх палатах, а туды ён назіральнікаў дапусьціць ня можа.

«Я папрасіў, каб старшыня паказаў мне сьпіс выбарнікаў, якія выказалі жаданьне галасаваць у сваіх палатах. Ён нам адмовіў. Яшчэ ўчора нам абяцалі, што выдадуць халаты, і мы пойдзем назіраць у палаты, а сёньня старшыня камісіі сказаў, што дзеля гэтага мы павінны прайсьці мэдкамісію і мець санітарную кніжку. Мы напісалі дзьве скаргі», — сказаў Сяргей Верамеенка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG