Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парашэнка: Расея ня можа праводзіць выбары на тэрыторыі Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў Міністэрству замежных спраў паведаміць расейскім уладам аб недапушчальнасьці правядзеньня выбараў у Дзяржаўную думу Расеі на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта ў суботу паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта.

Раней Вярхоўная Рада Ўкраіны заклікала сусьветную супольнасьць не прызнаваць галасаваньне на тэрыторыі Крыму. У Крамлі заявілі, што ня будуць рэагаваць на заявы замежных парлямэнтаў, калі вынікі выбараў не прызнаюць.

Правядзеньне выбараў у Дзяржаўную думу Расеі ў дыпляматычных консульствах і консульскіх службах на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны немагчыма з-за парушэньня Расеяй нормаў міжнароднага права, заявіў у суботу прадстаўнік украінскага МЗС Аляксей Макееў.

Цэнтральная выбарчая камісія Расеі паабяцала абмеркаваць сытуацыю на пасяджэньні ў панядзелак.

Расея анэксавала Крым у сакавіку 2014 году пасьля рэфэрэндуму, арганізаванага прарасейскімі ўладамі. Масква абвяргае абвінавачваньні ў акупацыі паўвострава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG