Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 верасьня: Выбары, дыскусія пра савецкую архітэктурную спадчыну, дзень памяці Канстанціна Астроскага, 15-годзьдзе тэрарыстычных атак на Нью-Ёрк і Вашынгтон


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Беларусь. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя: «Адкрыцьцё Інфармацыйнага цэнтру Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў «Выбары-2016». Месца правядзеньня — Палац Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1). Пачатак у 10:00

Менск. Дыскусія, прысьвечаная савецкай архітэктурнай спадчыне і яе лёсу ў Беларусі. Удзельнічаюць экспэрты з Германіі, Аўстрыі, Малдовы і Беларусі. Месца правядзеньня — Прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 15:30

Берасьце, па 16 верасьня. XXI Міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа».

Менск. Моладзевы адукацыйны цэнтар «Экостарт» запрашае менскіх раварыстаў паўдзельнічаць у спартыўна-інтэлектуальнай гульні «Велоэкоквест-2». Агульная працягласьць маршруту — каля 20 км. Працягласьць гульні — 4 гадзіны. Месца збору вул. Індустрыяльная, 40. Час збору — 11:30

Менск. Заканчэньне Тыдня беларускай кухні ва ўстановах грамадзкага харчаваньня.

У гісторыі:

1918 — выйшаў дэкрэт аб увядзеньні міжнароднай мэтрычнай сыстэмы мер і вагі на тэрыторыі Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Для гэтага быў устаноўлены пераходны пэрыяд да 31 студзеня 1924 году. Пайшлі ў гісторыю вёрсты, фунты, сажні ды іншае.

2001 — адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атака была зробленая з дапамогай чатырох пілятаваных самалётаў унутраных авіялініяў ЗША, захопленых 19 ісламскімі тэрарыстамі. Два з самалётаў разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсільваніі прыблізна за 15 хвілін лёту да Вашынгтону. Ахвярамі атакі сталіся 2996 чалавек, уключна з тэрарыстамі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1855 — Еўдакім Раманаў, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст

1865 — латыскі паэт Яніс Райніс.

1877 — Фэлікс Дзяржынскі. Камуністычны дзяяч, стваральнік рэпрэсіўнае сыстэмы ў Савецкім Саюзе. Быў старшынём ВЧК, пасьля ГПУ, ініцыятарам стварэньня ГУЛАГу. Нарадзіўся ў былым маёнтку Дзяржынава пад Стоўбцамі.

1953 — беларускі пісьменьнік Вінцэсь Мудроў.

1972 — беларускі пісьменьнік Алесь Пашкевіч. Аўтар, сярод іншага, дакумэнтальнага раману «Пляц Волі» і раману-біяграфіі «Круг», прысьвечанага Ўладзімеру Дубоўку.

У гэты дзень памерлі:

1530 — князь Канстанцін Астроскі, дзяржаўны дзяяч і гетман Вялікага Княства Літоўскага. Камандаваў войскамі ВКЛ у бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 году, у якой 35 тысяч літоўска-беларускіх і польскіх ваяроў разьбілі 80-тысячнае маскоўскае войска.

1937 — савецкія карныя органы расстралялі беларускага палітыка Язэпа Мамоньку. Мамонька быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР і арганізатарам беларускай партыі эсэраў.

1971 — Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР.

1973 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі, забіты путчыстамі.

ЦЫТАТА

«Адсутнасьць гістарычнай памяці — адметная рыса беларускага соцыюму».

Вінцэсь Мудроў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG