Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Данбасе за суткі загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У зоне баявых дзеяньняў на Данбасе 9 верасьня загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, яшчэ адзін атрымаў раненьні. Пра гэта паведаміў прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны па пытаньнях АТА Андрэй Лысенка.

«Гэта адбылося пад Мар’інкай падчас ўладкаваньня агнявой пазыцыі з прычыны спрацоўваньня выбуховага прыстасаваньня», — адзначыў сьпікер.

Штаб украінскай ваеннай апэрацыі ў Данбасе заявіў раніцай 10 верасьня, што 9 верасьня сэпаратысты зьдзейсьнілі 30 абстрэлаў пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў. Паводле гэтых дадзеных, палова абстрэлаў зафіксаваная на Луганскім кірунку, яшчэ 10 — на Марыюпальскім, пяць — на Данецкім.

У «ДНР» украінскіх вайскоўцаў абвінавачваюць у артылерыйскім абстрэле пасёлка Спартак на поўнач ад Данецка ўвечары 9 верасьня. У «ЛНР» заяўляюць пра абстрэл сяла Калінава.

На лініі кантакту бакоў паміж свабоднай і акупаванай часткамі Данбасу ўжо шмат разоў абвяшчалі рэжым спыненьня агню, але ён кожны раз парушаўся, у тым ліку і з ужываньнем цяжкіх узбраеньняў, якія павінны былі быць адведзеныя.

Чарговая дамоўленасьць аб перамір’і з нагоды Дня ведаў, 1 верасьня, была дасягнутая на перамовах Трохбаковай кантактнай групы ў канцы жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG