Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назіральнікі заяўляюць пра масавы ўкід бюлетэняў на Каліноўскай акрузе ў Менску


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Назіральнік ад кампаніі «Права выбару» Яраслаў Навуменка патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу па факце масавага ўкіду бюлетэняў на ўчастку № 625 Каліноўскай выбарчай акругі № 108 Менску.

Адпаведную скаргу назіральнік накіраваў у акруговую камісію, у РУУС і пракуратуру Першамайскага раёну Менску, паведамляе прэс-служба кампаніі «Права выбару».

Назіральнік кампаніі «Права выбару» сьцьвярджае, што 9 верасьня ў прысутнасьці сябраў камісіі ў скрыню для датэрміновага галасаваньня ўкінутыя фальсыфікаваныя бюлетэні ў вялікай колькасьці.

«Перад абедзенным перапынкам у мяне выклікала падазрэньне, што ў скрыні ёсьць прыціснутыя адзін да аднаго ў выглядзе шчыльнага стоса бюлетэні, чаго ня можа быць пры адзінкавым укідваньні бюлетэняў выбарнікамі. На гэта была зьвернутая ўвага старшыні камісіі Мялешкі, ад якога зразумелага адказу не было пачута», — піша назіральнік у сваёй скарзе.

9 верасьня, паводле падлікаў Яраслава Навуменкі, на ўчастак прыйшлі 42 выбарнікі. Пры агалошваньні вынікаў галасаваньня пасьля закрыцьця ўчастка ў 19-00 камісія назвала іншую колькасьць бюлетэняў — 228.

Наогул, паводле дадзеных назіральнікаў кампаніі «Права выбару», на пяці акругах у Менску яўка была завышаная выбарчымі камісіямі на 33,5%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG