Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нямеччыны кажуць пра надзвычай высокую колькасьць радыкальных ісламістаў у краіне


Прыхільнікі руху ПЭГІДА ("Патрыятычныя эўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду") зьбіраюцца на акцыі пратэсту ў Дрэздэне, 12 кастрычніка 2015 году
Прыхільнікі руху ПЭГІДА ("Патрыятычныя эўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду") зьбіраюцца на акцыі пратэсту ў Дрэздэне, 12 кастрычніка 2015 году

Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер папярэдзіў аб ўзрастаньні небясьпекі з боку радыкальных ісламістаў у Нямеччыне. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію Bild.

Па словах міністра, колькасьць ісламістаў «высокая як ніколі». Іх ужо больш за 520 чалавек, і ўсе яны здольныя ўчыніць сур’ёзныя злачынствы, паведамляе DW.

Акрамя таго, улады фэдэральных земляў маюць дадзеныя яшчэ аб 360 магчымых памагатых ісламістаў. Па словах дэ Мэзьера, спэцслужбы працуюць над тым, каб трымаць у полі зроку ўсіх патэнцыйных тэрарыстаў. Ён адзначыў таксама высокую колькасьць крымінальных справаў і затрыманьняў у апошнія гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG