Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьцяганосец» Фомачкін пракамэнтаваў свой учынак на адкрыцьці Паралімпіяды


Андрэй Фомачкін на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё

Андрэй Фомачкін на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё

Дырэктар беларускага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэй Фомачкін, які пранёс на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё расейскі сьцяг, заявіў, што не шкадуе аб сваім учынку.

У інтэрвію прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андэрй Фомачкін заявіў, што ўся беларускай дэлегацыя разумела, што за пранос расейскага сьцяга беларуская зборная можа быць пакараная.

«Мы ўсе разумелі гэта, і былі да гэтага гатовыя. Бо, паводле нашага асноўнага пляну, разгарнуць вялікія беларускі і расейскі сьцягі павінны былі паралімпійцы, якія знаходзіліся ў першай дэлегацыйнай лініі. Але ў іх не атрымалася — сьцягі адабралі. І тады спрацаваў наш рэзэрвовы варыянт са сьцягам, які быў у мяне», — заявіў ён.

Старшыня Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель адзначыў, што ідэя пранесьці расейскі сьцяг — гэта была ініцыятыва саміх беларускіх спартоўцаў.

«Прычым гэта былі ня розныя меркаваньні, а па сутнасьці — адно: усе шчыра спачувалі камандзе нашых суседзяў і былых суайчыньнікаў, лічачы, што іх пакаралі несправядліва. І таму мы разумелі, што такі ўчынак знойдзе падтрымку, як з боку расейскіх і беларускіх паралімпійцаў, так і іншых краінаў. Гэта было рашэньне паралімпійскай сямʼі, якое ацанілі і падтрымалі ня толькі беларусы», — кажа ён.

«Я хачу падкрэсьліць, што гэта не было нейкай палітычнай акцыяй, гэта быў жэст салідарнасьці з расейскімі спартоўцамі з абмежаванымі магчымасьці», — адзначыў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG