Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік КДБ і памочнік па нацбясьпецы далажылі Лукашэнку: сытуацыя спакойная


9 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка і памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктара Лукашэнку.

Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, кіраўніка краіны цікавіла абстаноўка напярэдадні выбараў.

«Як было адзначана на сустрэчы, сытуацыя спакойная, пагрозы для бясьпекі адсутнічаюць. Таксама не існуе праблемаў з грамадзкай бясьпекай», — перадае прэс-служба.

Лукашэнка цікавіўся, апрача таго, расьсьледаваньнем крымінальных спраў, якія знаходзяцца на ягоным кантролі.

Перад выбарамі 2006 году тагачасны старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што апазыцыя стварыла лягеры па падрыхтоўцы баевікоў, якія павінны былі на выбарах арганізаваць масавыя беспарадкі. Потым ён заявіў, што ягонае ведамства раскрыла змову апазыцыі дзеля захопу ўлады ў краіне. Сярод плянаў апазыцыі, паводле старшыні КДБ Сухарэнкі, было атруціць водаправод дохлым пацуком.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG