Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая пад Парыжам жанчына прызналася, што рыхтавала тэракт


Адна з падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Парыжы прызналася ў вернасьці «Іслямскай дзяржаве» і ў тым, што рыхтавала напад.

19- гадовая Інэс Мадані была параненая, калі аказала узброены супраціў паліцыянтам, якія затрымалі яе і яшчэ двух жанчын у чацьвер вечарам пад Парыжам.

Раней у пятніцу прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што была папярэджаная спроба новага тэракту ў цэнтры Парыжа. Ліквідаваная тэрарыстычная ячэйка, аднак гэта не азначае, што зьнікла пагроза, падкрэсьліў прэзыдэнт.

У чацьвер ж вечарам па справе аб падрыхтоўцы тэракту быў затрыманы мужчына, які, па дадзеных выведслужбаў, падтрымліваў кантакты з радыкальнымі іслямістамі.

Расьсьледаваньне праводзіцца ў сувязі з выяўленьнем 4 верасьня ў цэнтры Парыжа машыны зь некалькімі газавымі балёнамі і бутэлькамі з гаручай сумесьсю. Сьледзтва выявіла, што балёны зьбіраліся падпаліць. Група рэлігійных фанатаў плянавала тэракт каля Ліёнскага вакзала.

У сераду паведамлялася аб затрыманьні яшчэ трох падазраваных па гэтай справе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG