Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт узяў на кантроль будоўлю БелАЭС


Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзкае аб’яднаньне «Экадом» перадалі дэпутатам Эўрапарлямэнту рэзалюцыю з патрабаваньнем спыніць будоўлю БелАЭС.

Астравецкае пытаньне ў Эўрапарлямэнце ўзялі на кантроль на найвышэйшым узроўні, паведаміла сустаршыня фракцыі «Зялёных» у Эўрапарлямэнце Рэбэка Хармс.

«Яно абмяркоўваецца адмысловай групай у Эўрапарлямэнце, а таксама знаходзіцца на разглядзе ў Эўракамісіі», — дадала Хармс.

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту 6–8 верасьня наведала Вільню, дзе беларускія «Зялёныя» і перадалі рэзалюцыю. Прысутнічаў, м.ін., дырэктар камітэту па ядзернай энэргетыцы і бясьпецы Масіма Гарыба.

Рэзалюцыя «Зялёных» зьвяртае ўвагу на ранейшыя здарэньні на будоўлі БелАЭС, тэхнічныя памылкі і парушэньні нормаў, рызыкі для здароўя і жыцьця будаўнікоў празь няўвагу да працоўнага заканадаўства (гаворыцца, што на будоўлі ўжо загінулі каля 10 чалавек), пра адсутнасьць пацьверджаньня плянаў па замене корпусу рэактара, які падаў, пра рызыкі для навакольнага асяродзьдзя, для жыхароў Беларусі і суседніх краінаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG